зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000033

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Маскоўскі раён, зав. Дабрамысленскі, 3

Датаванне

першая палова ХХ стагоддзя

Стыль

канструктывізм

Апісанне

Гэты раён г. Мінска пачаў развівацца ў другой палове 19 ст. у сувязі з правядзеннем праз Мінск двух чыгуначных ліній: у 1871 г. Маскоўска-Брэсцкай, у 1873 г. Лібава-Роменскай. Першапачаткова забудова кварталаў уздоўж вул. Маскоўскай была драўлянай. Тут, галоўным чынам, сяліліся сем'і чыгуначнікаў і рабочых, абслугоўваючых чыгунку. У 1930 г. распачалося будаўніцтва дома № 3 па зав. Дабрамысленскім, а ў 1931 г. будаўнічыя работы былі скончаны. У Вялікую Айчынную вайну жылы дом быў пашкоджаны нязначна. У 1944 г. уключаны ў спісы, як магчымы для аднаўлення. Будынак быў адноўлены ў ранейшым выглядзе. Пазней значных перабудоў таксама не адбывалася. Да дваровага фасада прыбудаваны новы аб'ём, які надаў збудаванню складаную форму плана. Будынак характарызуецца канструктывісцкімі рысамі (рызаліты лесвічных клетак з вертыкальным зашкленнем, вялікія аконныя праёмы) у спалучэнні з элементамі лаканічнага дэкору (рустоўка, простыя аконныя ліштвы).

Старонка