зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000034

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Замкавая, 28

Датаванне

20-я гг. ХX ст.

Апісанне

Вулiца Замкавая -- адна са старажытнейшых вулiц горада, знаходзiцца ў паўночна-заходняй частцы гiстарычнага цэнтра г. Мiнска. Забудова вулiцы ўваходзiць у межы гiсторыка-архiтэктурнай зоны -- Ракаўскае прадмесце. У сучаснай планiровачнай структуры Мiнска Ракаўскае прадмесце займае невялiкую тэрыторыю ўздоўж вулiц Ракаўскай, Вызвалення, Вiцебскай, Замкавай, Дзiмiтрава, Шпалернай i з'яўляецца адным з прыкладаў прасторавай арганiзацыi горадабудаўнiчага асяроддзя. На гэтым месцы яшчэ ў 12-13 стст. сфармаваўся адзiн з гарадскiх пасадаў, якi ў 16 ст. ужо меў развiтую планiроўку. На цотным баку вулiцы Замкавай захаваўся адзіны будынак № 28. Ён размешчаны з водступам ад чырвонай лініі, ў глыбіні квартала. Найбольш верагодна, будынак быў узведзены з цэглы ў 1920-я гг. У даваенны перыяд па неўдакладненых звестках у доме пэўны час дзейнічала фабрыка дзiцячых цацак, затым быў жылы. Паводле фотаздымка пачатку 1990-х гг. будынак уяўляў сабой двухпавярховы прамавугольны аб'ём з невялiкiмi прыбудовамi. Быў накрыты вальмавым дахам. Фасады вырашаны плоскасна без дэкору, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У 1994-1995 гг. будынак быў рэканструяваны па праекце, распрацаваным у творчай майстэрні С.Г. Багласава. Да яго зроблена прыбудова лесвiчнай клеткi i новага аб'ёму, абсталяваны мансарды. Згодна з праектам рэканструкцыі першы паверх прыстасаваны пад гаражы, на верхнiм - знаходзяцца офiсныя памяшканнi. Будынак з'яўляецца помнiкам шэраговай грамадзянскай архiтэктуры пач. 20 ст.