зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000367

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1957 г.

Апісанне

Будынак пад сучасным № 32 праектаваўся і будаваўся як два жылых дома пад праектнымі № 1 і № 2 (нумарацыя пачыналася ад вул. Ульянаўскай). Праектныя работы выконваліся ў Праектнай канторы Беларускай чыгункі “Дорпраект” пад кіраўніцтвам Г.Я. Марчанкі. Яго сааўтарамі былі Чурко і Капцюг. Праектаванне вялося ў два этапы. Пяціпавярховы з падвалам будынак. Складаецца з двух прамавугольных аб'ёмаў, аб'яднаных вузейшай устаўкай з праезнай аркай. Накрыты вальмавым дахам. Пластыка галоўнага фасада стрыманая. Цокаль патынкаваны, аддзелены карнізам у форме валіка. Фасадная сцяна першага паверха патынкаваная і апрацаваная рустам. У высокіх арачных нішах размешчаны дзвярныя праёмы, аформленыя прафіляванымі парталамі з трохвугольным сандрыкам на дэкаратыўных кранштэйнах. Нішы акцэнтаваны замковым каменем. На флангах фасада па тры прамавугольныя аконныя праёмы без дэкору. Цэнтральная частка фасада прарэзана шырокімі прамавугольнымі вітрыннымі вокнамі, аздобленымі ляпным дэкорам і лучковымі руставанымі сандрыкамі. Аконныя праёмы імпостам у выглядзе пілястры з ляпной капітэллю падзелены на дзве роўныя часткі. Такімі ж, але значна вузейшымі пілястрамі аформлены аконныя адкосы. 

Старонка