Шыфр
213Г000367_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ - пач. ХХ стст.
Будынак па вул. Леніна, 11 - помнік горадабудаўніцтва канца ХІХ – пачатку ХХ стст. Узведзены ў стылі эклектыкі, які ўяўляе сабой своеасаблівы сінтэз некалькіх стылявых накірункаў мінулых часоў.
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з вальмавым дахам. Зрэзаны вугал дома на скрыжаванні вуліц вылучаны балконам над уваходным праёмам. Падоўжаны галоўны фасад рытмічна расчлянёны прамавугольнымі вокнамі. Дах пакрыты бляхай.
Будынак узведзены як жылы дом, потым эксплуатаваўся як крама, у пасляваенны час выкарыстоўваўся ў адміністрацыйных мэтах.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён