Будынак

Шыфр

213Г000367_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

канец 19 стагоддзя - пач. 20 стагоддзя

Апісанне

Будынак па вул. Леніна, 40 -  помнік горадабудаўніцтва канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Узведзены ў стылі эклектыкі, які ўяўляе сабой своеасаблівы сінтэз некалькіх стылявых накірункаў мінулых часоў. 

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Падоўжаны вулічны фасад рытмічна расчлянёны радамі лучковых акон з сандрыкамі і замковымі камянямі. Фасад па перыметры абмежаваны прафіляваным карнізам, бакавымі лапаткамі і цокальным выступам. 

Выкарыстоўваецца як кінатэатр і ў наш час.