Шыфр
713Г000371
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Савецкі раён, вул. Чырвоная, 20
Датаванне
1953 г.
Апісанне
Будынак размешчаны ў квартале, архітэктурна-планіровачная структура якога галоўным чынам склалася ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі. Падставай для горадабудаўнічых работ з'яўляўся зацверджаны ў 1946 г. генеральны план аднаўлення і развіцця г. Мінска.Будынак узведзены па тыпавым праекце чатырохпавярховага жылога дома, распрацаванага ў 1951 г. Аўтарамі праектаў былі архітэктары Л.С. Аранаўскас, Г.Б. Аранаўскас і інжынер Б.П. Шлёсберг. Тыпавыя праекты распрацоўваліся з мэтай забеспячэння ансамблевай забудовы вуліц і кварталаў Таму праекты адной серыі мелі агульны характар архітэктуры, але адрозніваліся рознымі кампазіцыйнымі прыёмамі. Усе варыянты галоўных фасадаў дамоў адной серыі скампанаваны з адных і тых жа архітэктурных дэталяў. Акрамя таго, перавага тыпавога будаўніцтва заключалася ў зніжэнні кошту і тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю будынкаў, больш шырокім выкарыстанні індустрыяльных метадаў. За час існавання жылога дома значных перабудоў не адбывалася, часткова заменена аконная і дзвярная сталярка. Будынак чатырохпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане. Накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Цокаль аддзелены карнізам у форме валіка. Фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Па гарызанталі паміж 2-м і 3-м паверхамі падзелены цягай з сухарыкамі. Фасадная сцяна ніжніх двух паверхаў апрацавана рустам, фланкіравана руставанымі лапаткамі. На першым паверсе фасад рытмічна члянёны трыма арачнымі высокімі нішамі, у якіх змешчаны дзвярныя праёмы, шырокімі арачнымі вітрыннымі вокнамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі.