зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000039

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Інтэрнацыянальная, 26

Датаванне

1950 - 1956

Апісанне

Дом № 26 па вул. Інтэрнацыянальнай праектаваўся ў адным комплексе з дамамі №2, 4, 6, 8 па вул. Леніна. Забудова вул. Леніна на ўчастку ад пр. Ф. Скарыны да вул. Інтэрнацыянальнай уключаючы і дом № 26 уяўляе сабой адзіны архітэктурны ансамбль. Жылыя дамы аб'яднаны адным маштабам, шэрагам адзіных матываў і іх архітэктурнай трактоўкі. Праект забудовы гэтага ўчастка распрацаваны ў інстытуце "Белдзяржпраект" у 1950-1954 гг. На жылых дамах па вул. Леніна і Інтэрнацыянальнай, 26 упершыню ў Мінску замест атынкоўкі фасадаў была прыменена іх абліцоўка керамічнымі пліткамі. З дапамогай керамікі было дасягнута пластычнае багацце дэкаратыўнай апрацоўкі фасадаў, унесена своеасаблівасць у архітэктуру і каларыт вуліцы.