Шыфр
113Г000399
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1821 г.
Кобрынскі астрог пабудаваны ў 1821 г. па тыпавым праекце. Выкарыстоўваўся як турма да 1940-х гг. У час акупацыі Кобрына нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі турмы праводзіліся растрэлы савецкіх грамадзян, падпольшчыкаў, партызан. Некаторыя з растраляных пахаваны на турэмным двары. Для ўвекавечання памяці аб ахвярах фашызму на будынку была ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Будынак турмы добра захаваўся ў першапачатковым выглядзе і ўяўляе сабой яскравы прыклад астрогаў першай паловы XIX ст.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён