Шыфр
513Г000043
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
п. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Аднапавярховы на высокім цокалі з падвалам і мезанінам складаны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана фігурным франтонам мезаніна. У тымпане франтона 3 аконныя праёмы, аформленыя клінчатымі перамычкамі. Франтон фланкіруюць лапаткі, дэкарыраваныя квадратнымі нішамі.
Да нашага часу будынак № 125 захаваўся без значных пераробак і страт. Пластыка фасадаў стрыманая. У іх дэкаратыўным афармленні выкарыстаны плоскія лапаткі, замковы камень, сандрыкі. Выразнасць будынку надае крывалінейны абрыс мезаніна.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён