Шыфр
113Г000044
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, вул. Пірагова, 5 (інв. № 110/С-3001)
Датаванне
1930-я гг.
Стыль
"Польскі" канструктывізм
Будынак сіметрычнай складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Мае рысы архітэктуры канструктывізму. Цэнтральны двухпавярховы з цокальным паверхам кубападобны аб'ём на тыльным фасадзе вылучаны выцягнутым па падоўжнай восі скругленым рызалітам. Да цэнтральнага аб'ёму прымыкаюць ніжэйшыя бакавыя крылы, вылучаныя на галоўным і бакавых фасадах невялікімі рызалітамі, акцэнтаванымі невысокімі атыкамі. Завершаны ўсе аб'ёмы пакатымі, амаль плоскімі дахамі. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад цэнтральнага аб'ёму раскрапаваны плоскімі лапаткамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Галоўныя і тыльныя фасады бакавых крылаў прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, змешчанымі ў неглыбокіх нішах. На бакавых фасадах прамавугольныя аконныя праёмы без дэкору.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён