Шыфр
113Г000046
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1930-я гг.
Стыль
Мадэрн з уплывам "стылю дварковага"
Будынак мураваны, складанай у плане канфігурацыі. За час існавання фасады не панеслі значных змяненняў (разабраны аднапавярховы крыты гонтамі будынак прымкнуты да заходняга фасаду, знікла слыхавое акно на рызаліце лесвічнай клеткі, дах змяняўся: гонта - бляха - хвалістыя асбестацэментныя лісты - бітумна-палімерная плітка. Галоўны фасад будынка асіметрычны. Да цэнтральнага рызаліту далучаны аднапавярховы з мансардай прамавугольны аб'ём, крыты высокім дахам. Другі паверх рызаліта мае пяцігранны балкон с суцэльнай цаглянай агароджай, на якой размешчаны прамавугольныя нішы. Двухсхільны з паўвальмай дах, які мацуецца на трохвугольных драўляных кранштэйнах, навісае над балконам. Сцены завершаны вянчаючым карнізам. Вокны першага паверху з аканіцамі (захаваліся). Аптэка пабудавана ў стылі мадэрну, пад уплывам так званага "стылю дварковага", які быў распаўсюджаны ў Польшчы ў 1920-х гадах.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён