зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Г000047

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ХІХ стагоддзе

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак узведзены ў сярэдзіне XIX ст. у стылі класіцызму ў м. Пячэрск (сучасная вул. Сурганава г. Магілёва). На сённяшні дзень у выніку шматлікіх перабудоў знешні выгляд будынка і ўнутраная планіроўка значна зменены, некаторыя архітэктурныя дэталі страчаны. Будынак Н-падобны ў плане, аднапавярховы, мураваны. Сцены атынкаваныя. Дах з ліставога жалеза. Цэнтральная частка - двусхільная, бакавыя - вальмавыя. Аконныя праёмы паўцыркульныя, завершаны сандрыкамі. Галоўны і задні фасады цэнтральнай часткі рытмічна расчлянёны пяццю і трыма (першапачаткова было пяць) ваконнымі праёмамі. Бакавыя выступаючыя фасады першапачаткова мелі па сем ваконных праёмаў рознай шырыні, размеркаваных нераўнамерна. У сучасным стане некаторыя з іх зашыты і не выкарыстоўваюцца. З боку галоўнага фасада маецца два ўваходы, перад адным з якіх прыбудавана драўляная веранда. Яшчэ адна мураваная і дзве драўляныя прыбудовы гаспадарчага прызначэння месцяцца на бакавым і заднім фасадах будынка. Першапачаткова будынак меў анфіладную ўнутраную планіроўку.

Старонка