Шыфр
713Г000053_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1955 г.
Апісанне
Будынак праектаваўся і будаваўся як адміністрацыйна-жылы дом "Галоўрыбпрама". Праектныя работы выконваліся ў інстытуце "Белдзяржпраект" у 1951-1953 гг., галоўны архітэктор праекта Зайцаў.
Чатырохпавярховы з падвалам Г-падобны ў плане будынак. Вугал зрэзаны. Міжпаверхавым карнізам з фрызавым поясам падзелены на 2 ярусы. Фасадная плоскасць ніжніх двух паверхаў апрацавана рустам. На ўзроўні першага паверха фасад па вул. Камсамольскай члянёны высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Уваходы аформлены парталамі. Верхні ярус раскрапаваны пілястрамі стылізаванага карынфскага ордэра. Прасценкі паміж 3-4-м паверхамі аздоблены ляпным дэкорам (падаконныя гірлянды, разеткі). На 3-м паверсе аконныя праёмы (праз адзін праём) дэкарыраваны прамымі сандрыкамі на кранштэйнах. Фасад завершаны карнізам з мадульёнамі. Дваровыя фасады абліціваны сілікатнай цэглай, падзелены цягай, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і балконамі. Блок лесвічнай клеткі вылучаны неглыбокім рызалітам. Тарцовы фасад по вул. Камсамольскай уяўляе глухую сцяну. Да тарцовага фасада па вул. Рэвалюцыйнай прымыкае суседні будынак.