зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000053_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1954

Апісанне

 Будынак знаходзіцца ў гістарычным цэнтры г. Мінска, у квартале, які прымыкае да Верхняга горада. З размешчанымі побач дамамі № 12 і 16 фарміруе забудову цотнага боку вул. Камсамольскай на адрэзку, абмежаваным вул. Інтэрнацыянальнай і Рэвалюцыйнай. Забудова гэтага адрэзку вуліцы здзейснена пасля Вялікай Айчыннай вайны па "Генеральным плане аднаўлення і развіцця г. Мінска", зацверджаным у 1946 г. Будынак чатырохпавярховы з падвалам, прамавугольны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Галоўны і тарцовыя фасады патынкаваныя, на ўзроўні 1-2-га паверхаў апрацаваныя рустам. Галоўны фасад міжпаверхавай цягай падзелены на два ярусы. Дзвярныя праёмы аформлены парталамі з прамымі сандрыкамі на валютападобных кранштэйнах. Прамавугольныя аконныя праёмы на 1-м і 2-м паверхах і шырокія вітрынныя праёмы без дэкору. Верхні ярус фасада раскрапаваны парнымі пілястрамі стылізаванага карынфскага ордэра. Прамавугольныя аконныя праёмы на 3-м паверсе (2,6,10,14-й) дэкарыраваны арачнымі абрамленнямі з прамымі сандрыкамі. На чацвёртым паверсе сіметрычна размешчаны тры балконы. Завершаны фасад шматслойным карнізам. Маюцца сляды замураваных двух дзвярных праёмаў у цэнтры фасада, раней лучковыя аконныя праёмы вітрын магазінаў зменены на прамавугольныя, у двух праёмах устаўлены шкляныя дзверы. Тарцовы фасад з правага боку падзелены цягай, завершаны карнізам. Фасадная сцяна на першым паверсе прарэзана дзвярным праёмам (перароблены) і вузкім аконным праёмам, другі такі ж аконны праём замураваны. Тарцовы фасад з левага боку будынка глухі, за выключэннем аднаго аконнага праёма на першым паверсе. Дваровы фасад абліцаваны сілікатнай цэглай, сцяна першага паверха патынкавана. Па гарызанталі фасад падзелены цягай, завершаны карнізам, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і балконамі на 3-м і 4-м паверхах.