зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000054

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1951 г.

Апісанне

Трохпавярховы з падвалам П-падобны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Вуглавая частка на перакрыжаванні вул. Камсамольскай і Інтэрнацыянальнай зрэзана. Галоўныя фасады патынкаваны і апрацаваны рустам. Архітэктурная кампазіцыя фасадаў пабудавана на простым рытме прамавугольных аконных праёмаў. На 1-м паверсе праёмы пачаргова дэкарыраваны ліштвамі ляпнымі паяскамі і з прамымі сандрыкамі, на 2-м і 3-м паверхах у простых ліштвах. Прасценкі паміж 2-3-м паверхамі аздоблены ляпным дэкорам. Галоўны ўваход акцэнтаваны парталам з картушам. Фасад завершаны карнізам з мадульёнамі. Цокаль аддзелены цягай.

Старонка