Шыфр
313Г000056_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1881 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Сярод пабудоў, якія захаваліся на вуліцы Пралетарскай з дарэвалюцыйных часоў - дом № 9. Гэта аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак, які мае мае пяць вокнаў, накрытых прамавугольнымі сандрыкамі з замковымі камянямі. Пад вокнамі — паглыбленыя філёнгі.
Па сведчанням старажылаў, перад рэвалюцыяй дом № 9 належыў гомельскай сям'і старавераў Грышанковых. Як сведчаць матэрыялы справы «Пролетарская, 9» архіва Гомельскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру дом быў узведзены ў 1881 г. Да яго з боку двара прымыкаў комплекс розных гаспадарчых пабудоў. Як жылы дом выкарыстоўваўся да 1970 г.
Цяпер у будынку размяшчаецца Гомельская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.