Шыфр
313Г000056_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пачатак XX ст.
Сярод пабудоў, якія захаваліся на вуліцы Пралетарскай з дарэвалюцыйных часоў - дом №17. Гэта аднапавярховы драўляны асабняк на цагляным цокалі, які выходзіць на чырвоную лінію вуліцы. У ім, па звестках, атрыманых ад старажылаў, перад рэвалюцыяй пражываў фурман, які абслугоўваў сям’ю Паскевічаў. У той час будынак уяўляў сабой аб’ём, амаль квадратны ў плане і меў галоўны ўваход з парадным ганкам з боку вуліцы. У падвальнай частцы яго размяшчаўся яўрэйскі малітоўны дом. Сцены гарызантальна ашаляваны. Вуглы акцэнтаваны лапаткамі. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён