зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

213Г000059_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. XIX ст. - пач. XX ст.

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

Будынак №5 па вул. Пакроўскай уваходзіць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці і размешчаны ў Правабярэжным гістарычным раёне горада. Пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзяў. У 1883 г. купцом першай гільдыі Аронам Калбаноўскім у будынку заснавана Тытунёва-махорачная фабрыка. Перабудаваны пасля Вялікай Айчыннай вайны. У цяперашні час будынак уяўляе сабой комплекс будынкаў з рознай велічыні аб'ёмаў, што размешчаны на скрыжаванні вуліц Красіна і Пакроўская. 

Цяпер у будынку знаходзіцца ААТ «Віцебскі картанажна-паліграфічны камбінат «Пакроўскі», які ўтвораны ў 1974 годзе шляхам рэарганізацыі тытунёва-махорачнай фабрыкі. Будынак з'яўляецца прыкладам «прамысловай цаглянай архітэктуры» канца XIX - пачатку XX стагоддзяў.