Шыфр
213Г000614_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ап. чв. ХІХ ст.
Дом № 6 па вул. Ніжнепакроўскай размешчаны на тэрыторыі аднаго з самых старажытных гістарычных раёнаў г. Полацка - Вялікім пасадзе.
Гістарычная забудова дадзенага ўчастка ўяўляла сабой драўляныя жылыя будынкі з гаспадарчымі пабудовамі. Сучасны дом быў узведзены не раней апошняй чвэрці XIX ст. Магчыма таксама звязаць будаўніцтва яго каменнай часткі з будаўніцтвам у к. XIX ст. на другім баку вуліцы Лютэранскай кірхі. Вядома, што на мяжы XIX і XX стст. дом належаў лютэранскаму прыходу: у ім жыў святар кірхі.
Аднапавярховы будынак складаецца з двух частак: мураванай і драўлянай. Накрыты вальмавым дахам. Пад домам цокальны паверх перакрыты скляпеннямі. Фасады мураванай часткі дома патынкаваныя, завершаныя развітым карнізам. Галоўны фасад дэкарыраваны прафіляванымі цягамі, падаконнымі нішамі і складанымі абрамленнямі лучковых аконных праёмаў.
У савецкі час будынак быў прыстасаваны пад адміністрацыйныя функцыі.
У 1970-х гг. у ім размяшчалася домаўпраўленне, у 1990-х гг. будынак належыў фінансава-прамысловай кампаніі і таксама з'яўляўся адміністрацыйным. З 2007 г. будынак быў прыстасаваны пад гандлёвы аб'ект, часткова з захаваннем адміністрацыйных функцый.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён