зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000614_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

канец XIXст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Дом № 9 па вул. Ніжне-Пакроўскай быў пабудаваны ў канцы XIX ст. З’яўляецца выдатным узорам архітэктуры класіцызму. 

Прадстаўляе сабой двухпавярховы з паўпадвальным паверхам прамавугольны ў плане будынак. Паверхі падзелены міжпаверхавай цягай, пад дахам па перыметры будынка праходзіць карнізны пояс, у цэнтры галоўнага фасада з сухарыкамі. На фасадзе з боку вул. Леніна у цэнтры на другім паверсе размешчаны балкон. 

Першапачатковае прызначэнне будынка - адміністрацыйнае. Першапачаткова тут размяшчаўся гарадскі банк, а на пачатку ХХ ст. – Полацкае павятовае аддзяленне Віцебскай казённай палаты (казначэйства), пры якім мелася ашчадная каса. У падвальных памяшканнях будынка знаходзіліся сейфы, дзе захоўваліся каштоўныя металы (золата, срэбра) і грошы.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 20-я гг. ХХ ст. у будынку дзейнічаў фінансавы аддзел Полацкага павятовага выканкама, пазней – Полацкага райвыканкама. 

У савецкі перыяд, амаль да канца 1970-х гг., будынак выконваў адміністрацыйныя функцыі, а на пачатку 1980-х гг. у памяшканнях дома размясціўся швейны цэх камбіната бытавога абслугоўвання. У 1990-я гг. будынак выкарыстоўваўся ў якасці вытворчых цэхаў фінансава-прамысловай кампаніі «ІНВІС». 

На сённяшні дзень будынак часова не выкарыстоўваецца.

Старонка