зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000614_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Дом № 26 па вул. Ніжне-Пакроўскай пабудаваны ў пачатку XX ст. і ўяўляе прыклад гістарычнай забудовы вуліцы, якая знаходзіцца ў межах гістарычнага цэнтра г. Полацка. 

Будынак двухпавярховы з падвалам, у плане блізкі да літары Г. Фасады абліцаваны чырвонай цэглай, апрацаваны тонкай пераціркай і пафарбаваны, за выключэннем тыльнага заходняга фасада. Галоўны фасад вырашаны асіметрычна.

Дом быў пабудаваны ў прамежак паміж 1899 і 1912 гг. На яго паўднёвым фасадзе на ўзроўні другога паверха знаходзіўся (на сённяшні дзень страчаны) ажурны балкон (чыгуннае ліццё). Меліся мансардныя памяшканні. Будынак у сваім першапачатковым канструкцыйным рашэнні меў скразны арачны праезд з боку вуліцы на тэрыторыю двара. Арка візуальна была выдзелена руставанымі пілястрамі на фасадзе.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны дом № 26 быў адрамантаваны, адноўлены і прыстасаваны пад былыя функцыі шматкватэрнага жылога дома. 

У далейшым у працэсе эксплуатацыі будынак неаднаразова рамантаваўся. У канцы 1980-х гг. быў зрэзаны балкон, магчыма, у гэты ж час быў закладзены прамавугольны дзвярны праём на паўднёвым фасадзе.

Старонка