зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

213Г000614_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Ніжнепакроўская, 46

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з бакавым рызалітам на тыльным фасадзе. Галоўны фасад абліцаваны чырвонай цэглай, астатнія фасады патынкаваныя. З боку заходняга тарцовага фасада галоўны ўваход аформлены брамай з адкрытай верандай і невялікім тамбурам. Галоўны фасад асноўнага аб'ёма падзелены карнізным паяском з сухарыкамі, плоскасці сцен прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі ліштвамі з сандрыкамі і падаконнымі нішамі. На першым паверсе лучковыя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі без ліштваў. Тарцовыя фасады завершаны трохвугольнымі франтонамі, тымпаны якіх прарэзаны трыма арачнымі вузкімі аконнымі праёмамі. На тыльным фасадзе невялікі тамбур, зверху якога адкрытая тэраса. Аконныя праёмы прамавугольныя без дэкору.