зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

будынак

Шыфр

213Г000614_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Ніжнепакроўская, 48

Стыль

эклектыка

Апісанне

Аднапавярховы з цокальным паверхам прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады абліцаваны чырвонай цэглай, архітэктурны дэкор выкананы з лякальнай цэглы. Галоўны і тарцовы ўсходні фасады маюць аднолькавае архітэктурнае рашэнне. Вуглы будынка вылучаны лапаткамі. Паверхі падзелены цягай з сухарыкамі. На першым паверсе лучковыя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі (па аднаму праёму на фасадах замураваны). На другім паверсе лучковыя праёмы з клінчатымі перамычкамі дэкарыраваны ліштвамі з лучковымі сандрыкамі, падаконнымі нішамі, падкрэслены падаконнай цягай з сухарыкамі. Завершаны фасады карнізам з сухарыкамі. Франтон на ўсходнім фасадзе зашыты дошкамі. Тарцовы заходні фасад зменены, замураваны дзвярны праём, перароблены аконныя перамычкі, страчаны карніз. Захавалася міжпаверхавая цяга з сухарыкамі. Схілы франтона акаймаваны карнізам з сухарыкамі, у тымпане прарэзаны дзве люкарны ў абрамленнях. Тыльны фасад падзелены міжпаверхавай цягай з сухарыкамі, завершаны карнізам з сухарыкамі. На першым паверсе сляды замураванага аконнага праёма. Да фасада прыбудаваны драўляны тамбур на першым паверсе. На другім паверсе драўляныя тамбур з адкрытай галерэяй і лесвіцай часткова абапёртыя на драўляныя слупы.