зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000073

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, вул. Кірава, 17

Датаванне

1953 - 1956 гг.

Апісанне

Будынак праектаваўся і будаваўся як адміністрацыйны Мінскага абкама і гаркама КПБ. Пад будаўніцтва рашэннем Мінгарвыканкама ад 02.01.1952 г. № 1233 быў адведзены ўчастак плошчай 0,50 га на рагу вул. Кірава і Камсамольскай (даўжыня ўчастка па вул. Кірава складала 66,75 м, па вул. Камсамольскай - 72,23 м). Праектныя работы выконваліся ў інстытуце "Белдзяржпраект". Аўтар праекта А. Воінаў, яго сааўтары Л. Усава і інжынер Мароз.

Чатырохпавярховы з цокальным паверхам, першапачаткова Г-падобны ў плане будынак. Кампазіцыйнай дамінантай з'яўляецца вуглавы гранёны аб'ём са сферычным купалам, у завяршэнні якога васьмігранны барабан са шпілем. Да вуглавога аб'ёму пад прамым вуглом прымыкаюць бакавыя крылы. Плоскасці фасадаў падзелены гарызантальнымі цягамі на 3 ярусы. Першы ярус -- цокальны паверх, фасадная сцяна якога апрацавана каменнай тынкоўкай пад ружовы граніт. Фасадныя сцены верхніх паверхаў апрацаваны тэразітавай тынкоўкай, на 1-2-м -- дэкарыраваны буйным рустам, 3-4-га паверхаў гладкія, раскрапаваныя пілястрамі карынфскага ордэра. Крыло па вул. Камсамольскай у тарцы мае адкрытую лоджыю, аформленую парай калон, што кампазіцыйна звязвае будынак з суседнім домам.