зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000077

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст.

Апісанне

Чатырохпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Цэнтральная частка фасада вылучана высокім паўцыркульным аконным праёмам на 4-м паверсе і фігурным атыкам. Гарызантальна фасад падзелены тонкапрафіляванымі цягамі на 2 часткі. Плоскасць сцяны верхняй часткі члянёна плоскімі лапаткамі. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны прафіляванымі абрамленнямі, на 2-м паверсе цэнтральнае і бакавыя вокны аздоблены прамымі сандрыкамі на фігурных ляпных кранштэйнах. Пад вокнамі 3-га паверха нішы, запоўненыя паўбалясінамі. Пад дахам праходзіць развіты карнізны пояс з дэнтыкуламі. Галоўны ўваход аформлены прафіляваным парталам.

Старонка