Шыфр
713Г000078
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. ХІХ ст.
Для адміністрацыйнага будынка Упраўлення Заходняй акругі чыгункі было вырашана прыстасаваць каробку дома на скрыжаванні вул. Кірава і Леніна. Каробка была 3-павярховая П-падобная ў плане, захавалася ад згарэўшага ў 1941 г. дома, узведзенага ў пачатку 20 ст.
Пластыка фасадаў ацалелай пасля пажару каробкі была насычаная. Плоскасць сцяны першага паверха і вуглавыя лапаткі былі апрацаваны рустам, лучковыя аконныя праёмы мелі абрамленні з замковым каменем і падаконныя філёнгі, завяршаліся фасады карнізам з дэнтыкуламі. Узбагачалі пластыку фасадаў балконы з металічнымі ажурнымі агароджамі. Праектныя работы па аднаўленні каробкі з прыстасаваннем пад адміністрацыйны будынак распачаліся ў 1947 г. Праектаванне было даручана архітэктару В.І. Гусеву.
Работы выконваліся ў некалькі стадый. Вясной 1947 г. абгарэлая каробка была даследавана, 30 снежня 1947 г. зацверджана праектнае заданне і на падставе гэтых дакументаў распрацаваны тэхнічны праект аднаўлення і рэканструкцыі каробкі пад адміністрацыйны будынак.
У 1952 г. адміністрацыйны будынак Упраўлення Беларускай чыгункі па праекце арх. В.І. Гусева ў саўтарстве з М. З. Барсуковым быў пабудаваны. У 2001-2007 гг. была праведзена рэканструкцыя будынка, якая выконвалася паэтапна (6 будаўнічых чэргаў).