Шыфр
713Г000079
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1936 г.
Стыль
Постканструктывізм
Апісанне
Будынак з'яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры савецкага перыяду.
Паводле тэхпашпарта будынак быў узведзены ў 1936 г. і мае рысы, уласцівыя архітэктуры постканструктывізму. Для архітэктуры гэтага перыяду (1930-я гг.) ужо характэрна тэндэнцыя да манументалізацыі, сіметрычна-восевая кампазіцыя, выкарыстанне элементаў абагульненага лаканічнага ордэра, павышэнне ролі вертыкальных акцэнтаў, масіва сцяны. У доме № 33 у рашэнні фасадаў канструктывісцкія прыёмы спалучаюцца з лаканічнымі дэкаратыўнымі элементамі.
Пра функцыянальнае прызначэнне будынка ў даваенны перыяд дакладна не вядома, аднак можна меркаваць, што гэта быў жылы дом з адміністрацыйнымі памяшканнямі.
Пасля вайны ад дома засталася каробка, якую меркавалася можна аднавіць пад кватэры. У 1947 г. жылы дом быў адноўлены. Фасады будынка ў цэлым пры аднаўленні захавалі даваенную трактоўку.