зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Г000081

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1901 г. (1903 г.)

Апісанне

Будынак пабудаваны ў 1903 г. як Арлоўскі камерцыйны банк па праекту архітэктара С. Шабунеўскага. Гэта была другая пасля мужчынскай гімназіі буйная работа маладога архітэктара. Праект банка быў распрацаваны ў 1899-1900 гг. Будынак размяшчаўся на рагу вул. Румянцаўскай (суч. Савецкая) і Ірыненскай. 

Гэта быў трохпавярховы Г-падобны ў плане будынак. У аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі асноўны акцэнт зроблены на вуглавую вышэйшаю частку, дзе размяшчаліся асноўнае памяшканне банка -- аперацыйная зала, у прадаўгаватым крыле знаходзіліся службовыя памяшканні, жылыя пакоі ўпраўляючага банкам. У цэлым будынак характарызаваўся манументальнасцю, параднасцю, мастацкай выразнасцю. 

Пры аднаўленні пасля Вялікай Айчыннай вайны першапачатковы выгляд і аб'ём будынка часткова зменены.

Старонка