Шыфр
213Г000082_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Суворава, 27/9
Датаванне
канец XIX ст.
Стыль
эклектыка
Апісанне
Будынак на скрыжаванні сучасных вуліц Суворава і Чэхава пад № 29/7, з'яўляецца ўпрыгожваннем вуліц і да цяперашняга часу. Гэтая пабудова - тып даходнага купецкага дома, які складаецца з некалькіх самастойных кватэр. Жылы дом меў ярка выражаны гарадскі характар: паверхавасцю і памерамі адпавядаў патрабаванням буйнога горада.
Апошнім уладальнікам гэтага будынка была Дабравольская А. П. Пасля 1917 г. будынак быў абвешчаны безгаспадарным. У 1923 г. была аформлена муніцыпалізацыя. Будынак, пабудаваны як «даходны» дом, на працягу ўсёй сваёй гісторыі эксплуатаваўся як жылы.