зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

313Г000092

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

к. XIX - п. XX стст.

Апісанне

Адміністрацыйны будынак па вуліцы Працоўнай, 73 быў пабудаваны ў к. XIX - п. XX стст. У плане ўяўляе сабой прамавугольнік, мае два паверхі, двухсхільны дах. Гарызантальна фасад падзелены цягай і фрызам, завершаны фрызавымі паяскамі, прафіляваным карнізам. Маюцца сляды пераробак: цэнтральны дзвярны праём паўкруглага абрысу замураваны да аконнага, павялічаны аконныя праёмы з правага боку. 

Першапачатковае выкарыстанне будынка - даходны дом. На першым паверсе размяшчаліся крамы і прадпрыемствы па бытавому абслугоўванню насельніцтва, на другім - пакоі для арэнды. 

Згодна архіўным дадзеным 1920-х гг. дом пасля 1917 г. выкарыстоўваўся як і раней: на першым паверсе - арганізацыі і крамы, на другім - жылыя пакоі. 

Пад час Вялікай Айчыннай вайны будынак быў разбураны (захавалася толькі скрынка). Быў адноўлены, як пазначана ў тэхнічным пашпарце, у 1946 г. Праект аднаўлення дома распрацоўвалі інжынер Шчакудоў В. Ф. і архітэктар Мазгалеўскі (?). 

У 1980-х гг. будынак належаў прадпрыемству “Гомельхлебпром”. З 1991 г. у ім размяшчаецца гомельскі аддзел “Белкааппраект” Белкаапсаюза.