Шыфр
213Г000932
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1931 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры першай паловы ХХ ст. (адзін з дамоў тагачаснага жылога сектара Глыбокага). Узведзены ў 1931 г. мясцовым жыхаром Савеліям Крывёнкам у так званым “цагляным" стылі. З'яўляецца ўзорам гарадской забудовы першай паловы ХХ ст.
Будынак у плане двухпавярховы, з чырвонай цэглы; дах двухсхільны, крыты першапачаткова бляхай, зараз – металадахоўкай. На другім паверсе над уваходам у будынак маецца невялікі балкон.
У пасляваенны час тут размяшчаўся гарсавет. З 1992 г. у будынку размяшчаецца гісторыка-этнаграфічны музей.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён