Шыфр
712Г000097_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1950 - 1956 гг.
Апісанне
Будынак ўзведзены па праекце Г.У. Заборскага, заслужанага будаўніка БССР, народнага архітэктара СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР. Жылы дом праектаваўся і будаваўся ў складзе ансамбля забудовы вуліцы Леніна і з’яўляецца яго неад’емнай часткай. Ансамбль будынкаў вул. Леніна ўваходзіць у ансамбль пр. Незалежнасці. Для абліцоўкі фасада ўпершыню былі выкарыстаны керамічныя пліткі, у тым ліку рознай формы і з арнаментальным узорам. Захаванню падлягаюць аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка, архітэктурнае рашэнне, абліцоўка фасада керамічнымі пліткамі, элементы архітэктурнага дэкору (калоны з капітэлямі, аркатура, цягі, арнаментальныя фрызавыя паясы, карнізы, сухарыкі, кранштэйны, аконныя і дзвярныя ліштвы, балконныя рашоткі, балюстрадны парапет з дэкаратыўнымі “шышкамі”, пінаклі, кесонная столь праезных арак і інш.).