зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000103

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Чэхава, 7

Стыль

электыка

Апісанне

Да нашага часу будынак захаваўся з нязначнымі стратамі гістарычнага вобліку. Будынак з'яўляецца яскравым прыкладам грамадзянскай забудовы Віцебска канца ХІХ - пачатку ХХ ст. Аднапавярховы мураваны прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Сцены неатынкаваныя. Кампазіцыя галоўнага фасада асіметрычная. З левага боку быў размешчаны галоўны ўваход (замураваны да ўзроўня аконнага), аформлены характэрным прысценным двухкалонным парталам, завершаным трохвугольным франтонам. Прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах аздоблены трохвугольнымі і паўцыркульнымі франтонамі, падаконнымі нішамі. Фасад завершаны карнізным поясам. Вуглы будынка акцэнтаваны лапаткамі. Дваровы фасад пазбаўлены дэкора, члянёны аконнымі праёмамі з клінчатымі перамычкамі.

Старонка