зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000105

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1936 - 1937

Стыль

постканструктывізм

Апісанне

Праект жылога дома па вул. Ленінградскай, 3 распрацаваны ў 1936 г. у праектнай канторы Белпрампраекта. Чатырохпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Фасад рытмічна члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і балконамі на кансолях, згрупаванымі вакол лесвічных клетак. Аконныя праёмы на першым паверсе ў верхняй частцы дэкарыраваны ліштвамі з замковым каменем. Дзвярныя праёмы аформлены разарванымі трохвугольнымі франтонамі. Завершаны фасад карнізам значнага вынасу. Дваровы фасад члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і балконамі, дэкор адсутнічае. Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак быў значна рэканструяваны, фасады зменены.