зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

213Г000105_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Энгельса, 3/2

Апісанне

Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Віцебска, у складзе забудовы вул. Энгельса. Вуліца знаходзіцца ў гістарычнай частцы горада вдомай як «Задзвінне» і ўваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоїнасці - Гістарычны цэнтр г. Віцебска (Х/ - ХХ стагодазі). Будынак зʼяуляецца каштоўным помнікам архітэктуры, які спалучае два стылі: класіцызм (прыклад узорнага будынка) і эклектыка з элементамі мадерну. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Фасады патынкаваны і пафарбаваны. Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю. Частка будынка з уваходам вылучана лапаткамі, завершана мансардай. Над уваходам навісае металічны брыль з ажурнымі плоскасцямі, які падтрымліваюць два металічныя слупы. Гарызантальна фасад падзелены міжпаверхавай цягай. На першым паверсе прамавугольныя аконныя праёмы без ліштваў. Выключэнне складаюць два акна ў правай частцы фасада, дэкарыраваныя надаконнымі паўкруглымі нішамі, падзеленымі слупкамі, і падаконнымі прамавугольнымі нішамі. У левай частцы фасада паміж аконнымі праёмамі захаваўся буйны замковы камень. На другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы з правага боку фасада ў простых ліштвах.