зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

213Г000105_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Энгельса, 8

Апісанне

Меркавана пабудаваны  у пачатку 1890-х гг. Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак. Асноўны аб'ём, арыентаваны на вул. Энгельса, накрыты двухсхільным дахам, бакавое дваровае крыло пад аднасхільным дахам. Узведзены з чырвонай цэглы ў так званым "цагляным стылі". Галоўны фасад не тынкаваны. Фасадная сцяна фланкіравана руставанымі лапаткамі, прарэзана пяццю лучковымі аконнымі праёмамі, аформленымі клінчатымі перамычкамі, лучковымі сандрыкамі з сухарыкамі, падаконнымі нішамі. Міжаконныя прасценкі апрацаваны пад руст. Тарцовы фасад завершаны трохвугольным франтонам, утвораным схіламі даху. Тымпан франтона члянёны лучковым праёмам. Па перыметры франтона маюцца сляды існаваўшай карнізнай цягі. Лучковыя аконныя праёмы без дэкору. Фасады завершаны карнізам са ступеньчатымі сухарыкамі. Да бакавога крыла прыбудаваны пазнейшы ўваходны тамбур. З заходняга боку бакавога крыла існуе прыбудова, якая першапачаткова, несумненна, адносілася да суседняга домаўладання. Прыбудова мае сляды значных перамуровак і пашкоджанняў.