Шыфр
713Г000106
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1889
Стыль
эклектыка
Апісанне
Трохпавярховы складаны ў плане будынак - асноўны аб'ём трапецападобны, да яго ў двары прымыкаюць дзве прыбудовы. Асноўны аб'ём будынка накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, пластыка стрыманая. Галоўны фасад падзелены міжпаверхавымі цягамі. Яшчэ адзін паясок цягі праходзіць пад вокнамі другога паверха. Завершаны фасад прафіляваным карнізам. Па гарызанталі фасад падзелены цягай.Унутраная планіроўка зменена, калідорная. Афармленне інтэр'ераў сучаснае. Аконныя і дзвярныя сталярныя вырабы, рашоткі балконаў, кранштэйны брыля над уваходам выраблены падчас рэстаўрацыі фасадаў пры апошняй рэканструкцыі будынка.