Шыфр
713Г000108
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900 - 1901
Апісанне
Двухпавярховы будынак па вуліцы Ленінградскай, 6 быў пабудаваны ў 1901 годзе ў стылі эклектыкі. У 30-я гады 20 стагоддзя над ім былі надбудаваны два паверхі. Фасадам былі нададзены рысы канструктывізму. Пасля Другой сусветнай вайны ў 1947 г. галоўны фасад перабудавалі яшчэ раз з прымяненнем ордэрнай пластыкі. Пазней на галоўным фасадзе былі страчаны балконы і бакавыя прамавугольныя атыкі. Будынак чатырохпавярховы трапецападобны ў плане. Накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна. Вось сіметрыі падкрэслена трохвугольным франтонам, апаясаным карнізам. Міжпаверхавым карнізным поясам фасад падзелены на два ярусы.