зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000110_9

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Маркса К., 36/16

Апісанне

Дом № 36 па вуліцы К. Маркса (вугал вул. Энгельса) уваходзіць у архітэктурны комплекс пасляваеннай забудовы заходняй часткі перыметра Кастрычніцкай плошчы Мінска (сквер, адзін з кутоў якога і ўтварае перакрыжаванне вуліцаў К. Маркса і Энгельса, візуальна ўспрымаецца як частка гэтай плошчы). Адначасова, дом № 36 па вул. К. Маркса ўяўляе сабой "левую палову" лакальнага архітэктурнага ансамбля, своеасаблівых "ворот", якія адкрываюць перспектыву забудовы вул. К. Маркса з усходняга боку ад будынка Беларускага Акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы і экспланады перад былым будынкам ЦК КПБ (цяпер - будынак Адміністрацыі Прэзідэнта РБ). Правай паловай" ансамбля з'яўляецца дом № 22 па вул. Энгельса. Гэтыя дамы пабудаваныя ў пачатку 1950-х гг. па праекту архітэктара А.П. Брэгмана.Абодва дамы Г-падобныя ў плане, але развернуты асіметрычна адносна перакрыжавання. Дом № 36 выцягнуты ўздоўж вуліцы К. Маркса, а дом № 22 - уздоўж вуліцы Энгельса.У цэлым, хоць элементы дэкору вонкавых фасадаў гэтых двух дамоў маюць не поўнасцю ідэнтычнае рашэнне, яны настолькі блізкія, што сапраўды ўспрымаюцца як часткі архітэктурнага ансамбля. 

 Пяціпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Вуглавая частка зрэзана. Візуальна фасады падзелены на 2 яруса цягай і радам балконаў трэцяга паверха.