Шыфр
113Г000007
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1928 г.
Стыль
Позні класіцызм, т. зв. “цагляны стыль”
Апісанне
Будынак пабудаваны ў другой палове XIX ст., на скрыжаванні вуліц Збірагоўскай і Тапалёвай, на паўднёва-ўсходнім рагу Думскай плошчы, насупраць будынка Гарадской Думы і складаў з ім адзіны ансамбль, як па стылістыцы так i пa архітэктурнай аздобе фасадаў. У будынку размяшчаўся Гарадскі Суд.
У 1925 г. (па другіх звестках - 1935 г.) будынак рэканструявалі ў распаўсюджаным у той час стылі канструктывізму. У той час будынак змяшчаўся на рагу вуліц Пераца і Лістоўскага перад плошчай Маршалка Пілудскага. 10-17 студзеня ў будынку суда адбыўся палітычны працэс, т.зв. “Працэс Трыццаці Аднаго” над членамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, на якім была прыгаворана да 6 гадоў зняволення відны дзеяч рэвалюцыйнага руху Заходняй Беларусі В.З. Харужая.
Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку размесцілася абласное ўпраўленне юстыцыі, затым абласны суд. Сёння ў будынку змяшчаецца суд Брэсцкага раёна.