Шыфр
113Г000011
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. ХІХ - пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Двухпавярховы з мансардным паверхам Г-падобны ў плане будынак № 40 накрыты двухсхільным дахам размешчаны на т.з. Кобрынскім фардштаце, які па тагачаснай нумарацыі меў парадкавы № 36 на пляцы пад № 11. Вуліца Камсамольская першапачаткова называлася Вазнясенскай, а з 1921 па 1939 гг. - Стэцкевіча. Існаваўшы на ўчастку будынак характарызаваўся як мураваны двухпавярховы. На жаль, год пабудовы не ўказаны.
У дакуменце, датаваным 1937 г., на згаданым участку акрамя мураванага дома згаданы аднапавярховы флігель. Таксама ў доме знаходзілася гасцініца пад назвай "Hotel Polski". У ім налічвалася 9 нумароў, а таксама кватэра самой уладальніцы.
Планіроўка на першым і другім паверхах была калідорнай. У кожным жылым пакоі налічвалася адно акно, стаяла печка. На першым паверсе знаходзіліся дзве кухні.
У інфармацыйным даведніку Брэста за 1936 г. паведамлялася, што па адрасе вул. Стэцкевіча, 42 знаходзіўся зубны доктар Марыя Казлоўская, акрамя таго, на пляцы існавалі слясарна-механічная і слясарная майстэрні. Затым у 1939 г. тут знаходзілся фотаатэлье.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак муніцыпалізаваны, яго заняла рэдакцыя газеты "Зара", якая знаходзілася тут да 1984 г. Затым у будынку размясцілася архітэктурна-планіровачнае ўпраўленне гарвыканкама. У 1996 г. памяшканні архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення гарвыканкама перадалі РУРБП "Брэстрэстаўрацыя".
Параўнальны аналіз стану будынка ў пасляваенны перыяд з паказаным на праектным чарцяжы 1929 г. сведчыць, што галоўны фасад у пэўнай ступені быў зменены. Калідорная планіроўка дома захавалася.
У 1996-2004 гг. праведзена рэстаўрацыя з рэканструкцыяй будынка. На доме ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар паэта Міколы Засіма, які працаваў тут у 1948-1957 гг.