зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000018

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

да 1834 г.

Апісанне

Пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі пачаліся маштабныя работы па будаўніцтву паштовых дарог і станцый. На іх будаўніцтва, з насельніцтва, збіраўся спецыяльны паштовы збор па 7.5 кап. срэбрам. Адна з такіх паштовых станцый была пабудавана недалёка ад Брэста, на важным паштовым і гандлёвым шляху Масква-Варшава. 

Паштовая станцыя складалася з трох асноўных двухпавярховых аб’ёмаў: паштовай станцыі, паштамта і казначэйства.

Будынак паштамта ўяўляе сабой складаны ў плане двухпавярховы аб’ём накрыты невысокім вальмавым дахам. Сцены правага крыла вылучаны руставанымі лапаткамі, вокны — вузкімі ліштвамі і шырокімі перамычкамі. Уваход у аперацыйныя залы вырашаны ў выглядзе партала, створанага шырокімім пілястрамі, з трохвугольным франтонам над ім. Будынак вырашаны ў стылі класіцызму.

У пачатку XX ст. паштамт i казначэйства падпалі пад пашырэнне і зліліся ў адзіны будынак. У такім выглядзе будынак дайшоў да сённяшняга часу.

Старонка