Шыфр
113Г000727
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1929 г.
Стыль
“дварковая” архітэктура
Будынак пабудаваны па праекце невядомага польскага архітэктара ў 1929 г. на тэрыторыі "афіцэрскай калоніі". Жылы дом прамавугольнай формы, аднапавярховы каменны з мансардай быў разлічаны на
4 сям’і і складаўся з двух секцый. Меліся гаспадарчыя пабудовы і адрыны. У будынку пражывалі сем'і афіцэраў акругі.
Пасля вайны тут знаходзілася санітарная частка МУС. З 1953 г. - жаночая кансультацыя Брэсцкага радзільнага дома, а ў 1972-1977 гадах – траўматычнае аддзяленне Гарздраўаддзела. Да 2008 г. у будынку працавалі лабараторыя і фізіятэрапеўтычны корпус паліклінікі № 1.
У 2008 г. у будынка змяніўся ўласнік, які правёў рамонт і размясціў свой філіял.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён