зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000143_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ - пач. ХХ стст.

Апісанне

Паводле звестак вопісу нерухомай маёмасці кварталаў Мінска ў 1910 г. на пляцы пад парадкавым № 38, які размяшчаўся па зав. Бабруйскім (цяпер не існуе), стаяла шпалерная фабрыка. Гэта быў мураваны двухпавярховы з падвалам і машынным аддзяленнем будынак. Акрамя яго на пляцы існавалі драўляны дом, мураваны і драўляны гаспадарчыя будынкі. 

Па месцаразмяшчэнні будынак фабрыкі можна атаясамліваць з будынкам пад сучасным № 38. 

У 1912 - 1914 гг. былі зроблены тэхнічныя вопісы і ацэнка будаўнічага кошту фактычна ўсіх фабрык і заводаў г. Мінска. У гэтым дакуменце ўдакладняецца, што на ўчастку № 38 знаходзілася шпалерная фабрыка Маісея Віктара Янкелева Фрыдлянда. На жаль, год будаўніцтва не ўказаны, праект будынка ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі не выяўлены. 

Архітэктурнае рашэнне будынка ў пэўнай ступені сведчыць пра яго прамысловае прызначэнне. Пластыка фасадаў даволі лаканічная, прыменены характэрныя для такіх будынкаў перамычкі, цягі, фігурны франтон з круглай люкарнай у складаным абрамленні. Архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі. 

У пасляваенны час будынак выкарыстоўваўся як адміністрацыйны, цяпер вучэбны корпус БДУ.