Шыфр
713Г000143_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1901 г.
Будынак № 74 быў узведзены ў канцы 19 - пачатку 20 ст. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхiльным дахам. Пад часткай будынка існуе невялікі падвал. Першапачаткова фасады былі нетынкаваныя. Муроўка выканана з расшыўкай швоў. Цяпер галоўны фасад зацёрты і пафарбаваны. Фасад падзелены міжпаверхавай цягай, фланкіраваны лапаткамі. Фасадная плоскасць першага паверха члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі прамымі сандрыкамі. На другім паверсе лучковыя аконныя праёмы падкрэслены падаконнай цягай і лучковымі сандрыкамі. Завершаны фасад карнізам з сухарыкамі. Архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі. Існаваўшы раней у цэнтры фасада арачны праезд перароблены ў аконны. Дваровы фасад патынкаваны, прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі без дэкору. Лесвічная клетка вылучана двума арачнымі праёмамі, цяпер напалову замураванымі. Захаваліся рэшткі міжпаверхавай цягі. Завершаны фасад карнізам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён