Шыфр
713Г000158
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1963 г.
Пяціпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Фасад рытмічна члянёны на ўсю вышыню лапаткамі. Плоскасці паміж лапаткамі акцэнтаваны рэбрамі, якімі адначасова вылучаны галоўны і бакавы ўваходы. Вертыкальныя чляненні будынка гарманіруюць з кампазіцыйным ладам Дома ўрада. Цэнтральную частку і левае крыло займаюць службовыя памяшканні гарвыканкома. На 4-м паверсе двухсветлавая зала пасяджэнняў з фае-выстаўкай. Правае крыло з самастойным уваходам займае Міністэрства замежных спраў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён