Шыфр
411Е000002_162
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, пл. Тызенгаўза, 3
Датаванне
1898 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Дом пабудаваны ў 1898 г. Будынак па пл. Тызенгаўза № 3 — Дом Бацюшкова, дом Наталлі Кажэўнікавай. Будынак двухпавярховы прамавугольны ў плане з 2-схільным дахам. Сцены гладкія, атынкаваныя. Дэкор прадстаўлены міжпавярховай цягай і завяршальным карнізам. Сцены прарэзаны рытмам прамавугольных аконных праёмаў. Дэкаратыўнае абрамленне аконных праёмаў - вертыкальныя і гарызантальныя цягі. Галоўны фасад будынка завершаны франтонам з аконным праёмам. На 2-м паверсе галоўнага і заходняга бакавога фасадаў размешчаны 2 балконы, гістарычныя агароджы якіх не захаваліся.