Шыфр
713Г000174
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1951 г. - 1953 г.
Апісанне
Жылы дом № 41 праектаваўся і будаваўся як 36-кватэрны і 48-кватэрны дамы вагонарамонтнага завода імя Мяснікова і Упраўлення чыгункі. Праектныя работы выконваліся ў інстытуце "Мінскпраект" у некалькі стадый. Сярэдні корпус і крыло па вул. Ульянаўскай праектаваліся як 48-кватэрны жылы дом. Аўтар праекта В.І. Герашчанка. Крыло па вул. Бабруйскай праектавалася як 36-кватэрны жылы дом. Аўтар праекта Л.Дз. Усава. Аб'ядноўваліся дамы праезнай аркай з боку вул. Бабруйскай. У архітэктурна-планіровачным заданні, падпісаным раённым архітэктарам г. Мінска, рэкамендавалася будынкі ставіць па чырвоных лініях, водступ вуглавога дома з боку Прывакзальнай плошчы ўвязаць з домам насупраць, вышыню дамоў прыняць не меншую за 5 паверхаў, па вул. Бабруйскай дапускалася не менш за 4 паверхі.