Шыфр
712Г000185_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1951 - 1956 гг.
Апісанне
Пяціпавярховы Г-падобны ў плане будынак. У крыле па пр. Незалежнасці існуе цокальны паверх. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, галоўныя i тарцовы апрацаваныя рустам. Цокаль аддзелены цягай, апрацаваны буйным рустам пад колаты камень. Асноўны акцэнт зроблены на вуглавую частку, якая завершана невысокай квадратнай у плане вежачкай з увагнутым шатровым дахам i пінаклямі на пастаментах па кутах. Грані вежачкі члянёны лапаткамі, прарэзаны авальнымі аконнымі праёмамі ў абрамленнях, завершаны прафіляваным карнізам. На першым паверсе высокія арачныя праёмы аформлены парталамі, дэкарыраванымі ляпным узорам. Над імі размешчаны картуш з датай пачатку будаўніцтва — “1952 ”. Верхні ярус вуглавой часткі на вышыню 3 - 5-га паверхаў вырашаны лоджыяй, аформленай трыма калонамі квадратнага сячэння з ляпнымі капітэлямі. На ўзроўні 4-га паверха паміж калонамі маецца балюстрадная агароджа.