Шыфр
712Г000186_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1951 - 1953 гг.
Апісанне
Пяціпавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваны і пафарбаваны, галоўныя фасады дэкарыраваны рустам. Асноўны акцэнт зроблены на вуглавую частку, вырашаную ў форме вежы, завершанай невысокім увагнутым шатровым дахам і пінаклямі. Аб'ём вежы падзелены на тры ярусы. Ніжні ярус, які адпавядае тром ніжнім паверхам будынка, прарэзаны высокімі арачнымі праёмамі, аформленымі парталамі з ляпным дэкорам. Другі ярус вежы на вышыню 4-5-га паверхаў вырашаны адкрытай тэрасай з каланадай (калоны квадратнага сячэння) і з балюстраднай агароджай. Верхні ярус аднапавярховы. Яго фасады раскрапаваны лапаткамі, прарэзаны авальнымі люкарнамі ў абрамленнях. Фасады крылаў паміж 3-м і 4-м паверхамі падзелены шырокім карнізным поясам, завершаны карнізам з мадульёнамі. Фасады члянёны прамавугольнымі аконнымі праёммі без ліштваў. На 4-м паверсе ў пэўнай паслядоўнасці размешчаны балконы на бетонных кансолях і з балюстраднымі агароджамі. Праёмы балконных дзвярэй і акон падзелены імпостамі з ляпнымі капітэлямі, аформлены прафіляванымі парталамі з сандрыкамі і ляпным дэкорам. Праёмы балконаў фланкіруюць ляпныя элементы ў арачных абрамленнях. Над балконамі на пятым паверсе размешчаны шырокія аконныя праёмы, падзеленыя імпостамі на тры часткі. Прасценкі аздоблены рэльефнымі кампазіцыямі з картушаў, гірляндаў, медальёнаў. Па краю даху праходзіць балюстрадны парапет. Дваровыя фасады падзелены цягай, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершаны карнізам.